Казка – любімы літаратурны жанр дзяцей. Яна ўздзейнічае на іх эстэтычна, дае незабыўныя ўрокі народнай мудрасці, вучыць сумленнасці, сціпласці, працавітасці, душэўнай чуласці і дабрыні. Казкі таксама актыўна ўплываюць на мову дзяцей, дапамагаюць ім адчуць прыгажосць роднага слова.
У межах праекту ”Кожная пятніца – роднае, сваё“, 12 чэрвеня беларускай казцы была прысвечана літаратурна - гульнявая праграма ”Казкі з бабулінага куфэрку“, якая прайшла для выхаванцаў дзіцячага сада ў філіяле ”Клястицкая сельская библиотека“.
З дапамогай чароўнага клубочка ўдзельнікі мерапрыемства апынуліся ў чароўным казачным свеце, дзе з вялікім задавальненнем узгадвалі назвы казкі па ілюстрацыям, адгадвалі загадкі пра казачных герояў, спрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў.
На працягу мерапрыемства вядучыя гулялі з прысутнымі ў беларускія рухомыя гульні ”Шэры кот “, ”Прэла-гарэла“, ”Гарлачык“.
Сустрэча атрымалася цікавай і пазнавальнай.























