header-02
header-02

23 кастрычніка ў чытальнай зале Расонскай раённай бібліятэкі, у межах рэспубліканскага праекту ”Кожная пятніца – роднае сваё“ бібліятэкары арганізавалі для чытачоў падрабязны прэс-агляд штотыднёвіка ”Культура“ –”35 гадоў разам“. Сёлета гэтае аўтарытэтнае выданне адзначае значную дату – 35-гадовы юбілей з часу выхаду свайго першага нумара.

Мэта мерапрыемства – не проста пазнаёміць прысутных з чарговым выпускам, а паказаць глыбіню і шматграннасць газеты, якая больш за тры дзесяцігоддзі застаецца галоўным летапісцам культурнага жыцця Беларусі.

Падчас прэс-агляду ўдзельнікі мелі магчымасць зазірнуць у гісторыю і даведацца, як змянялася газета за 35 гадоў.  Пазнаёміцца з пастаяннымі рубрыкамі, якія размяшчаюцца на старонках газеты, прысвечаных захаванню гісторыка-культурнай спадчыны, тэатральным прэм'ерам, музычнаму жыццю і развіццю музейнай справы ў рэгіёнах.

Госці бібліятэкі пагарталі свежы нумар, абмеркавалі найбольш цікавыя артыкулы і адзначылі, што газета ”Культура“ застаецца незаменнай крыніцай інфармацыі для ўсіх, хто неабыякавы да роднага слова і нацыянальных традыцый.

Мы в соцсетях

20 04 23 60 20 04 23 60 instagram

 

Версия для слабовидящих

 

Авторизация

Статистика пользователей

Период:

2016-05-01 - 2026-11-02

Зарегистрировалось:

6536

ncpigovby
kulturaby
rossony-ispolkom
nlbby
vlib