27 кастрычніка ў Заборскай сельскай бібліятэцы прайшоў вечар чытання беларускай аўтарскай казкі “Жыла-была казка…”. Бібліятэкар распавяла дзецям што казкі бываюць народныя ці фальклорныя, альбо аўтарскія ці літаратурныя.
Дзеці с задавальненнем слухалі аўтарскія казкі і казкі сучасных беларускіх пісьменнікаў: “Кот Матрос і мышка Анфіса” М.Слівы, “Хто галоўны” Л.Улашачкі, “Рыжая чапля” В.Праўдзіна, ўдзельнічалі ў конкурсе загадак па казкам, дзе паказалі добрую эрудыцыю. Напрыканцы мерапрыемства правялі гульню “Прыдумай казку”, дзе кожны ўдзельнік прымаў непасрэдны ўдел: прыдумаў і запісаў па адным радку казкі, затым разам прачыталі што атрымалася, а атрымалася вельмі цікава.
Да мерапрыемства ў бібліятэцы была падгатавана выстава аўтарскіх беларускіх казак “Жыла-была казка…”.

















