ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні раённага літаратурнага конкурса на лепшага чытальніка ”Дарогамі Генадзя Бураўкіна“, прысвечанага 90-годдзю з дня нараджэння Генадзя Мікалаевіча Бураўкіна.
1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ:
1.1. Сапраўднае Палажэнне вызначае мэту, задачы і парадак правядзення раённага літаратурнага конкурса на лепшага чытальніка ”Дарогамі Генадзя Бураўкіна“, прысвечанага 90-годдзю з дня нараджэння Генадзя Мікалаевіча Бураўкіна. (далей – Конкурс).
1.2. Арганізатарамі па падрыхтоўцы і правядзенні Конкурсу з’яўляецца ДУК ”Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Расонскага раёна“ (далей – Бібліятэка).
1.3. Конкурс праводзіцца па ініцыятыве сектара бібліятэчнага маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Расонскай раённай бібліятэкі.
1.4. Метадычнае забеспячэнне Конкурсу ажыццяўляе Бібліятэка, якая зацвярджае парадак яго правядзення, склад журы, вырашае іншыя пытанні па арганізацыі і правядзенні мерапрыемства.
1.5.Сапраўднае Палажэнне можа быць зменена і дапоўнена па ініцыятыве арганізатараў Конкурсу.
2. МЭТЫ І ЗАДАЧЫ КОНКУРСУ:
2.1. Конкурс праводзіцца ў мэтах:
– папулярызацыя твораў беларускага пісьменніка Г.М. Бураўкіна;
– фарміраванне пачуцця патрыятызму і гонару за сваю Радзіму праз прыцягненне да творчай дзейнасці;
– пашырэнне ведаў аб літаратурнай творчасці беларускага пісьменніка, ураджэнца Расонскага раёна;
2.2. Задачы конкурсу:
– прывіццё любові да роднага слова і роднага краю;
– развіццё і падтрымка літаратурных здольнасцей;
– стымуляванне творчай самарэалізацыі асобы;
– папулярызацыя творчасці беларускіх пісьменнікаў.
3. УДЗЕЛЬНІКІ КОНКУРСУ:
3.1. Да ўдзелу ў Конкурсе запрашаюцца ўсе структурныя падраздзяленні ДУК ”Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Расонскага раёна“, карыстальнікі бібліятэк, жыхары і госці г.п. Расоны і Расонскага раёна.
3.2. Конкурсныя работы ацэньваюцца па наступных узроставых катэгорыях: чытальнікі
- да 9 гадоў уключна;
- ад 10 да 15 гадоў;
- ад 16 да 30 гадоў;
- ад 31 года і старэй.
4. ПАТРАБАВАННІ ДА МАТЭРЫЯЛАЎ:
4.2. Змест відэаматэрыалаў не павінен супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
4.3. Выступленне павінна быць прадстаўлена адным творам.
4.4. Час выступлення чытальніка – да 3 хвілін.
4.5. Кожны ўдзельнік выступае індывідуальна, калектыўнае прачытанне вершаў не прадугледжана.
4.6. У якасці фону дэкламацыі верша можна выкарыстоўваць атрыбуты, якія адпавядаюць тэме верша, музычнае суправаджэнне і іншыя аўдыёвізуальныя сродкі.
4.7. Відэаролікі, якія не адпавядаюць тэматыцы Конкурсу, прымацца не будуць.
5. КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ КОНКУРСНЫХ РАБОТ:
– адпаведнасць тэматыцы Конкурсу;
– разуменне твора;
– эмацыйнасць;
– тэхніка вымаўлення;
– інтанацыйная выразнасць;
- якасць гучання.
6. ТЭРМІН ПРАВЯДЗЕННЯ, УМОВЫ І ПАРАДАК УДЗЕЛУ Ў КОНКУРСЕ
6.1. Раённы літаратурны конкурс на лепшага чытальніка праводзіцца на тэрыторыі Расонскага раёна з 1 чэрвеня па 28 жніўня 2026 года.
6.2. Інфармацыйнае асвятленне Конкурсу:
– Палажэнне аб Конкурсе апублікавана ў адкрытым доступе на афіцыйным сайце ”Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Расонскага раёна“ https://biblros.vitebsk.by/ ;
- у сацыяльнай сетцы ”ВКонтакте“ ў групе ”Расонская раённая бібліятэка“ https://vk.com/club203989648 ;
- ў групе ”Одноклассники“ https://ok.ru/rayonnaya;
- ”Инстаграм“ https://www.instagram.com/biblioteka_rossony;
- аб’ява ў бібліятэцы;
- аб’ява на досцы аб’яў;
- індывідуальнае інфармаванне.
6.3. Для ўдзелу ў Конкурсе неабходна падаць заяўку на электронную пошту ДУК ”Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Расонскага раёна“ https://biblros.vitebsk.by/, з пазнакай да ўдзелу у конкурсе чытальнікаў ”Дарогамі Генадзя Бураўкіна“. (гл. Дадатак).
– Матэрыялы-прадстаўленні (Заяўка) уключаюць наступныя звесткі: прозвішча, імя і імя па бацьку ўдзельніка; узрост; нумары кантактных тэлефонаў; эл. пошта. Відэаролік павіннен быць падпісаны аўтарам.
6.4. Удзельнікі Конкурсу даюць сваю згоду на апрацоўку сваіх персанальных дадзеных: прозвішча, імя, імя па бацьку, узрост і іншых персанальных дадзеных.
6.5. Удзел у Конкурсе азначае згоду аўтара на размяшчэнне відэароліка на web-pэсypcax арганізатара Конкурсу.
6.6. Для ўдзелу ў Конкурсе на электронную пошту: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра., з пазнакай літаратурны конкурс чытальнікаў ”Дарогамі Генадзя Бураўкіна“ дасылаецца аўдыяфайл з запісам выканання ўдзельнікам конкурсу твора (ўрыўка твора) на беларускай мове.
6.7. Арганізатары Конкурсу не нясуць адказнасці за страту конкурсных матэрыялаў пры перасылцы, магчымыя перабоі і памылкі ў рабоце электроннай пошты.
7. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ І ЎЗНАГАРОДЖАННЕ
7.1.Конкурс праводзіцца ў 3 этапы:
– I этап – прыём і разгляд конкурсных матэрыялаў, прадстаўленых на конкурс (да 23 жніўня 2026 г.);
– II этап – ацэнка журы дасланых матэрыялаў (да 27 жніўня 2026 г.);
– III этап – падвядзенне журы вынікаў работы, вызначэнне і ўзнагароджанне пераможцаў конкурса (28 жніўня 2026 г.), у дзень нараджэння пісьменніка.
7.2. Конкурсныя работы ацэньвае журы, якое ў сваёй дзейнасці кіруецца гэтым Палажэннем.
Склад журы конкурсу:
Рыбакова Н.Г. – дырэктар ДУК ”ЦБС Расонского раёна“ – старшыня журы.
Казначэева Н.Д. – намеснік дырэктара.
Кандрацьева А.В. – загадчык сектара бібліятэчнага маркетынга і сацыякультурнай дзейнасі Расонскай раённай бібліятэкі.
7.3. Па выніках Конкурсу вызначаюцца пераможцы, якія ўзнагароджваюцца дыпломамі ДУК ”Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Расонскага раёна“. У кожнай узроставай групе прызначаецца па 3 прызавых месцы (I, II і III месца).
7.4. Вынікі Конкурсу асвятляюцца на афіцыйным сайце раённай бібліятэкі https://biblros.vitebsk.by і ў сацыяльных сетках:
”ВКонтакте“ https://vk.com/club203989648, ”Одноклассники“ https://ok.ru/rayonnaya,
”Инстаграм“ https://www.instagram.com/biblioteka_rossony.
8. КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
211471 г.п. Расоны, вул. Леніна, д.9, Расонская раённая бібліятэка
Тэл. 8-02159-52460
электронная пошта: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.



















